У матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ разграміў клуб першай лігі «Гарадзея» з лікам 7:0.

Хет-трыкам вызначыўся Віталь Радзівонаў, што ўпершыню выйшаў на поле ў мінулы аўторак (супраць «Лінфілда») пасля пяцімесячнага перапынку.

Гульня прайшла ў Гарадзеі, дарэчы, роднай вёсцы айца Аляксандра Надсана.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Шчарбакоў, Бага, Радзькоў, Бардачоў (Сычкоў, 76), Алексіян, А.Валадзько (Гардзяйчук, 62), Аляхновіч (Патоцкі, 69), Рудзік (Чудноўскі, 69), Радзівонаў (к) (Курловіч, 46), М.Валадзько, Скавыш.

Галы: Рудзік, 8, Радзівонаў, 12, 21, 24, Скавыш, 57, Алекіян, 65, Скавыш, 80.

БАТЭ 26 ліпеня ў матчы 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе ў Панявежысе з «Экранасам». 2 жніўня каманды згуляюць у Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?