25 ліпеня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрывае новую авіялінію Гомель — Калінінград.
Як паведамляе
Мінімальны кошт авіябілета складае 60 еўра ў адзін бок. Аэрапартовыя зборы не бяруцца.
«Гомель стаў чацвёртым пасля Мінска, Брэста і Гродна горадам Беларусі, які мае рэгулярныя паветраныя зносіны з Калінінградам.Рашэнне аб адкрыцці новага рэйса скіравана, у першую чаргу, на задавальненне патрэбнасцяў жыхароў Гомельскай і Калінінградскай абласцей у авіязносінах, а таксама на падтрымку існуючых цесных эканамічных сувязяў паміж двума рэгіёнамі», — цытуе
Для палёту на гэтым рэйсе няма неабходнасці ў атрыманні транзітнай шэнгенскай візы, што значна спрашчае працэдуру афармлення праязных дакументаў і скарачае расходы на падарожжа паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, зазначылі ў
Першы рэйс 25 ліпеня адправіцца пры поўнай загрузцы, паведамляе «Белавія».