Асноўнымі прычынамі, якія вядуць дадарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі, з’яўляюцца кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, перавышэнне хуткасці, выезд на сустрэчную паласу, а таксама парушэнне правіл дарожнага руху пешаходамі.
— Сітуацыя на дарогах краіны з пачатку года характарызавалася пэўнымі складанасцямі, у сувязі з чым Міністэрства ўнутраных спраў прыняло праграму пад назвай «Узаемаразуменне». Рэч у тым, што многія вадзіцелі груба парушаюць правілы і сядаюць за руль у нецвярозым стане, цалкам усведамляючы, што так рабіць нельга. Навакольныя не павінны заставацца абыякавымі, калі бачаць такія выпадкі. Трэба адзначыць, што колькасць вадзіцеляў, якія паўторна селі за руль у нецвярозым стане, узрасла. Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя з 12 жніўня будзе зніжана дапушчальная норма алкаголю ў крыві з 0,5 да 0,3 праміле, — паведаміў старшы інспектар упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Беларусі Алег Ліванскі.
Са студзеня па ліпень на дарогах краіны зарэгістравана 2361