Мінчанін 1948 года нараджэння задушыў 32-гадовую дачку і забіў сябе.

Праваахоўнікі высветлілі, што забітая апошнім часам злоўжывала спіртным, на гэтай глебе паміж бацькам і дачкой узнікалі канфлікты. У той дзень яго дачка зноў вярнулася дадому нецвярозая. Паміж імі адбылася чарговая сварка, і раз'юшаны мужчына ўдарыў дачку, а затым пачаў яе душыць.

Здзейсніўшы злачынства, пенсіянер патэлефанаваў сыну і паведаміў аб тым, што здарылася, пасля чаго сышоў з кватэры.

Распавёўшы супрацоўнікам крымінальнага вышуку пра тое, што адбылося, мужчына паскардзіўся, што яму душна і папрасіў адчыніць акно. А праз некалькі хвілін, адштурхнуўшы супрацоўніка, які знаходзіўся побач, кінуўся да акна і выскачыў з трэцяга паверха.

З чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені пенсіянер быў дастаўлены ў лякарню, дзе неўзабаве ад атрыманых траўмаў сканаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?