32-гадовы Андэрс Берынг Брэйвік, які падазраецца ў здзяйсненні двух тэрактаў у Нарвегіі, называе свае дзеянні «зверскімі, але апраўданымі», паведамляе Reuters.

Адвакат заявіў, што Брэйвік мае намер растлумачыць свае дзеянні, калі паўстане ў панядзелак перад судом.

Раней стала вядома, што ў двух тэрактах — пры выбуху каля рэзідэнцыі прэм’ера і расстрэле ўдзельнікаў моладзевага лагера на ф’ёрдзе пад Осла — загінулі 98 чалавек. Паліцыя шукае другога падазраванага — многія юнакі сцвярджаюць, што Брэйвік меў памагатага сярод удзельнікаў летніка.

У суботу высветлілася, што антыісламская лабісцкія група «Спынім ісламізацыі Еўропы» (SIOE) адхіліла некалькі месяцаў таму заяўку Брэйвіка на яго ўступленне ў свае шэрагі. «Ніякіх парадаў яму мы не давалі», — заявіў Reuters заснавальнік SIOE Андэрс Гравэрс. Ён адзначыў, што суполка не ўключыла яго нават ва ўдзельнікі свайго кам’юніці ў Facebookу з-за сувязяў Брэйвіка з неанацысцкімі групоўкамі.

Пры гэтым нарвежскія спецслужбы не адсочвалі гэтага чалавека.

У запісах у Інтэрнэце Брэйвік праклінаў «марксістаў па культуры» і імігрантаў. Ён апублікаваў у нэце маніфест на 1500 старонак, дзе выклаў сваё крэда. У прыватнасці, ён фанатычна пісаў: «Калі ты вырашыў ударыць, лепей забіць зашмат людзей, чым замала, іначай зменшыцца ідэалагічнае ўздзеянне твайго ўдару».

Нарвегія — вельмі мірная краіна, адкрытая ў тым ліку для ўсіх імігрантаў, якія гоняць на бацькаўшчыне. Звычайна ў Нарвегіі паліцыянты нават не носяць агнястрэльнай зброі, калі патрулююць вуліцы. Узровень злачыннасці ў Нарвегіі нізкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?