У Празе прайшоў штогадовы міжнародны конкурс хараства сярод глухіх дзяўчат Miss Deaf World 2011. Беларусь у гэтым конкурсе прадстаўляла прыгажуня Наталля Рабава, якая ў выніку атрымала тытул «Міс Еўропа».

Конкурс праводзіцца вось ужо адзінаццаць гадоў у розных краінах свету. Але беларускім прыгажуням яшчэ ні разу не ўдавалася заваяваць ніводнага тытула. І вось здарылася.

Наталля Рабава, дарэчы, яшчэ школьніца, але ўжо досыць вядомая ў сферы мадэльнага бізнесу. У яе скарбонцы ёсць тытулы «Супер-мадэль-2010» і «Супер-фотамадэль-2011», заваяваныя на штогадовым Міжнародным фестывалі моды і фота «Млын моды» — пры гэтым яна адзіная глухая мадэль, з усіх, хто калі-небудзь ўдзельнічаў у гэтым праекце. Наташа займалася ў Цэнтры маладзёжнай моды БДУ пад кіраўніцтвам вядомага дызайнера адзення Аляксандра Варламава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?