Трое грамадзян Беларусі атрымалі агнястрэльныя раненні ў маскоўскім метро.

Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня каля 22.00 на станцыі метро «Ахотны Рад». Як паведамляе расійскае агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, 26-гадовы жыхар Растоўскай вобласці, ураджэнец Паўночнага Каўказа, уступіў у канфлікт з трыма грамадзянамі Беларусі і пасля слоўнай сваркі адкрыў па іх агонь з траўматычнага пісталета «Макарыч». У выніку 28-гадовы грамадзянін Беларусі атрымаў агнястрэльнае раненне ніжняй сківіцы, 27-гадовы беларус — раненне жывата, яго 19-гадовы брат паранены ў галаву.

Тры пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы, пагрозы іх жыццю няма.
Малады чалавек, які страляў, затрыманы на месцы здарэння. Супраць яго распачата справа на падставе часткі 1 артыкула 111 КК РФ (наўмыснае нанясенне цяжкай шкоды здароўю). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — восем гадоў пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?