З такім дзіўным пытаннем звярнулася ў Рэдакцыю «НН» жыхарка Брэста. Яна сказала, што яе сястры ў Пінскім раёне сацыяльная работніца сказала, што прыносіць пенсію грашыма апошні раз, а надалей будзе прыносіць прадукты, якія будуць у рахунак пенсіі выпісваць у краме.
Сказаў ёй, што нічога падобнага нашы журналісты ў калідорах улады ніколі не чулі. Гэта проста чуткі, якія нараджае народ. Магчыма, на грунце нейкай мясцовай змены ў алгарытме працы сацыяльных работнікаў.

Нараджаюцца такія плёткі, бо народ перастае верыць дзяржаўным СМІ. Як кажуць, сон розуму нараджае пачвараў.

А за каго ж Вы галасавалі? — спытаўся я ў кабеты. — «За Лукашэнку», — уздыхнула яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?