Жонка і сябры палітвязня прыйшлі падтрымаць Змітра да бальніцы.

Як паведаміла Вольга Бандарэнка, яна раніцай 25 ліпеня прыехала ў 5-ю клінічную бальніцу Мінска. Прыехалі і сябры. Праз нейкі час да Вольгі падышоў чалавек у цывільным і сказаў, што калі яны не разыдуцца, Змітра адвязуць назад у турму. Ніхто не стаў разыходзіцца, і ў выніку мікраатобус, у якім знаходзіўся Бандарэнка, паехаў назад.

26 ліпеня чакаецца, што Змітра Бандарэнку прааперуюць. У яго — чатыры грыжы дыскаў пазваночніка, ушчамленне трох спіннамазгавых нерваў. У чэрвені стан здароўя Змітра пагоршаў. Яго перавялі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь.

Дзмітрый Бандарэнка быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?