Сёньня раніцай у Маскву для ўрэгуляваньня пытаньняў дастаўкі нафты і газу накіраваўся паўнамоцны прадстаўнік беларускага ўраду віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў. А напярэдадні ў Расеі прыляцела дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам міністра эканомікі Ўладзімерам Найдуновым, паведамляе ІТАР‑ТАСС.

Расейскі й беларускі бакі маюць дамовіцца наконт мыта на дастаўку нафты ў Беларусь і беларускіх транзытных тарыфаў на перамяшчэньне расейскай нафты ў Эўропу. Учора гэты канфлікт прывёў да спыненьня працы нафтаправоду «Дружба», ад чаго пацярпелі спажыўцы расейскай нафты ў Польшчы і Нямеччыне, а ў Эўразьвязе запатрабавалі тэрміновых тлумачэньняў і аднаўленьня паставак нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?