Праз некалькі гадоў за 40 кіламетраў ад Варшавы будзе пабудаваны Дыснэйлэнд для турыстаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якім больш нне трэба будзе ездзіць па забавы ў Парыж.

Як паведамляе BNS са спасылкай на Rzeczpospolita, будаўніцтва парку пад назвай Adwenture World Warsaw на плошчы 240 га разгорнецца ў наступным годзе. Адкрыццё парку запланаванае на 2014 год.

Парк будзе ўключаць два гатэлі, аквапарк, кінатэатры, рэстараны і клубы.

Па словах кіраўніка кампаніі Las Palm Петэра Малдера, штогод парк плануе прымаць па 2 мільёны гасцей. Будаўніцтва парку ацэньваецца ў 400 млн еўра, яго фінансуе кансорцыум прыватных прадпрымальнікаў з Люксембурга, піша DELFI.

Аднак Rzeczpospolita нагадвае, што гэта не першы такі праект у Польшчы. Ранейшыя заканчваліся толькі абяцаннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?