У суботу, 23 ліпеня, амерыканскія беларусы правялі ў горадзе Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі) свой традыцыйны гадавы фестываль.

Прайшоў ён на засаджаным дрэвамі пляцы каля царквы св. Еўфрасінні Полацкай, што ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата. У праграме мастацкае часткі фестывалю былі: народныя танцы, беларускія вершы, песні, музыка. Праграму арганізавалі і правялі Валянцін і Таццяна Дзямешчыкі, кіраўнікі царкоўнага хору, супольна з харэографам Вілай Леўчук.

У будынку Беларуска-Амерыканскага Цэнтра, што побач з царквой, прайшла латарэя, працавалі бар і рэстаран з нацыянальнымі стравамі, прадаваліся сувеніры, беларускія кніжкі.

 Латарэйныя сталы ў зале Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра. збудаванага ў 1975 г.

Латарэйныя сталы ў зале Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра. збудаванага ў 1975 г.

 Дзяўчаты выконваюць "Лявоніху".

Дзяўчаты выконваюць "Лявоніху".

 А гэта танец наймалодшага пакалення беларускага Саўт-Рывера.

А гэта танец наймалодшага пакалення беларускага Саўт-Рывера.

 Малая салістка фестывалю.

Малая салістка фестывалю.

 Разам з Таццянай Дзямешчык сола спяваў Мікіта.

Разам з Таццянай Дзямешчык сола спяваў Мікіта.

 Наймалодшы спявак фэсту.

Наймалодшы спявак фэсту.

 Дзяўчаты-танцоркі з харэографам Вілай Леўчук.

Дзяўчаты-танцоркі з харэографам Вілай Леўчук.

 На ганку Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра: у цэнтры Віла Леўчук. У верхнім шэрагу -- стваральнікі сапраўднага беларускага Саўт-Рывера: Лявон Шурак, Ліза Літаровіч, Надзя Запруднік.

На ганку Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра: у цэнтры Віла Леўчук. У верхнім шэрагу -- стваральнікі сапраўднага беларускага Саўт-Рывера: Лявон Шурак, Ліза Літаровіч, Надзя Запруднік.

 Беларуская царква ў Саўт-Рыверы.

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы.

Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст., гнаныя эканамічным крызісам з Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі ў С-Р. царкву святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ.

Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, часопіс "Беларуская думка" -- не блытаць з гігінскім! -- выдаецца і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?