Летні дом адпачынку для выхаванцаў дзіцячых дамоў пачаў працаваць у вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці на базе прыхода Раства Прасвятой Багародзіцы.
«Мы даўно супрацоўнічаем з Бабруйскім дзіцячым домам і бяром на аздараўленне дзяцей перыядычна, — паведаміў БелаПАН настаяцель
Першая змена для 10 выхаванцаў Бабруйскага дзетдома пачалася 18 ліпеня і закончыцца 14 жніўня. Затым іх зменяць дзеці з дзіцячага дома ў вёсцы Ляўковічы Кіраўскага раёна. Адбор выхаванцаў у летні дом адпачынку пры царкве праводзіць адміністрацыя дзіцячых выхаваўчых устаноў. Падчас адпачынку для дзяцей арганізуюць спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі, паломніцкія паездкі па храмах Кіраўскага раёна, у Баркалабаўскі манастыр, наведванне месца масавага расстрэлу мірных жыхароў у вёсцы Боркі ў 1942 годзе.
«Мы плануем працягваць гэту працу і весці перамовы, каб за зіму ўзяць участак большы — не толькі на тэрыторыі прыхода. Хочам стварыць там сапраўдны лагер — з летнімі домікамі, інфраструктурай. І ўзяць дзяцей больш — на першы час чалавек 30–40», — паведаміў айцец Дзімітрый. Ён сказаў словы ўдзячнасці расійскаму мецэнату Вячаславу Заранкову, кіраўніку савета дырэктараў холдынгу
Побач з часовым храмам Раства Прасвятой Багародзіцы, у якім 23 ліпеня прайшла першая служба, таксама дзякуючы мецэнатам аднаўляецца пастаянны — пабудаваны ў ХVI стагоддзі і разбураны ў 1942 годзе атрадам эстонскіх карнікаў. «Плануем на прастольнае свята 21 верасня 2012 адслужыць Боскую літургію ў адноўленым храме», — паведаміў айцец Дзімітрый.