Відэарэгістратар аўтаінспекцыі зафіксаваў 10 км пагоні за нецвярозай кампаніяй у Смаргонскім раёне.

Кампанія маладых людзей прыехала з Маладзечна ў Смаргонскі раён, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Добра выпілі, пасля чаго паехалі пакатацца. Уладальнік машыны сеў ззаду, а за руль пасадзілі «больш цвярозага». Увагу інспектараў ДАІ прыцягнула тая акалічнасць, што ў салоне аўтамабіля знаходзілася людзей больш дазволенага. Як пазней высветлілася, разам з кіроўцам іх было восем. На ўключаныя маячкі сіняга і чырвонага колеру патрульнага аўтамабіля ліхач адрэагаваў неадэкватна. Пагоня працягвалася каля дзесяці кіламетраў.

На вялікай хуткасці кіроўца ствараў пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, адзін раз нават праскочыў чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора. На віражах з аўтамабіля выляталі рэчы. А адзін з пасажыраў у гэты час ехаў з высунутымі з правага задняга акна нагамі. спынілася, кіроўца BMW выскачыў і спрабаваў схавацца ў лес. Далёка не ўцёк. Не чакаў, што там балота.

Відэа пагоні за нецвярозай кампаніяй — першае ў новым раздзеле сайта Гродзенскай ДАІ. У ім будуць выкладацца відэаролікі парушэнняў правілаў дарожнага руху, зробленыя відэарэгістратарам з аўтамабіля ДАІ ў часе рэйдаў па Гродна і вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?