Паліцыя Нарвегіі удакладніла колькасць загінулых у выніку стральбы на востраве Утоя каля Осла: яно перагледжана ў бок паніжэння і, па апошніх дадзеных, складае 68 чалавек.
Яшчэ восем чалавек загінулі ў выніку выбуху ў цэнтры нарвежскай сталіцы. Такім чынам, колькасць ахвяр нападу склала 76 чалавек — а не больш за 90, як паведамлялася раней.
Між тым дзясяткі пацярпелых па-ранейшаму застаюцца ў бальніцах, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.
Галоўны абвінавачаны ў масавым забойстве, 32-гадовы Андэрс Брейвік, рашэннем суда пакінуты пад вартай як мінімум на восем тыдняў. Цяпер следства высвятляе, ці сапраўды ў яго былі саўдзельнікі, пра што Брейвік заявіў на судзе.