Ён адмяніў шэраг ільгот па абавязковым продажы замежнай валюты прамысловымі гігантамі.

Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў указ № 326 «Аб некаторых пытаннях абавязковага продажу замежнай валюты».

«Улічваючы сітуацыю, што склалася на ўнутраным валютным рынку, а таксама для стварэння роўных умоў гаспадарання адменены некаторыя льготы па абавязковым продажы замежнай валюты, якія існавалі да гэтага часу», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання. Яго прыняцце, адзначаюць у прэс-службе,

«дазволіць павялічыць долю замежнай валюты, якая прадаецца ў абавязковым парадку».

Нагадаем, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі ўсе экспарцёры абавязаныя прадаваць на валютна-фондавай біржы 30% валютнай выручкі. Як паведамлялася раней, ад абавязковай продажы часткі валютнай выручкі былі вызваленыя беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан»). Акрамя таго, указам № 272 ад 27 чэрвеня ад абавязковага продажу валютнай выручкі на біржы была таксама вызвалена Беларуская нафтавая кампанія. Таксама ад абавязковага продажу замежнай валюты былі вызваленыя ААТ «Беларуськалій» і Беларуская калійная кампанія.

Ці адмененыя дзейныя льготы ў дачыненні да ўсіх вышэйпералічаных імпарцёраў ці часткі з іх невядома — новы ўказ пакуль не з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?