Сёння ў Мінску развітваюцца з вядомым педагогам па вакале Ірынай Палянскай.
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч быў адным з вучняў Палянскай. «Шкада, што яе не стала. Час няўмольна бяжыць. І галоўнае тое, што чалавек пакінуў пасля сябе. Яна пакінула шмат. Гэта быў творчы і несуцішна энергічны чалавек. Усе памятаюць яе цеплыню, чуласць».
Аляксандр Ціхановіч упэўнены, што артыстка магла б скарыць увесь Савецкі Саюз, каб у той час была рэклама. Ад гэтага шмат у якіх кутках краіны пра яе не ведалі. Яна, праўда, адсутнасці папулярнасці не адчувала. І сваім досведам дзялілася з маладымі.
«У яе багаты педагагічны вопыт.
Праз яе ў 1990-я гады прайшлі ўсе беларускія артысты. Яна да ўсіх была ўважлівай. Мы страцілі дзівоснага чалавека».
Адна з першых беларускіх эстрадных спявачак, педагог па вакале Ірына Палянская памерла 26 ліпеня на 94-м годзе жыцця.





