Брытанскі самалёт аварыйна прызямліўся ў Брэсце. Фота МНС.

Брытанскі самалёт аварыйна прызямліўся ў Брэсце. Фота МНС.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі, 26 ліпеня ў 18.36 паведамленне аб аварыйнай пасадцы паветранага судна British Aerospace BAe-125 паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання пры Брэсцкім абласным упраўленні МНС ад дыспетчара Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя».

Самалёт належыць прыватнай кампаніі United Airgroup Corp, прапісаны на востраве Мэн (Вялікабрытанія). Паветранае судна пераганяў з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт Дамадзедава ў Маскве расійскі экіпаж у складзе трох чалавек.

У 18.38 самалёт паспяхова ажыццявіў пасадку. Пацярпелых няма. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Як мяркуецца, прычына аварыйнай пасадкі — спыненне працы генератара левага рухавіка.

Паводле слоў Навіцкага, МНС не валодае інфармацыяй аб далейшым перамяшчэнні самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?