паведаміла БелаПАН начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка.
Зараз парадак нарыхтоўкі і закупкі грыбоў і ягад у кожнай вобласці вызначаюць мясцовыя ўлады. Гэта выклікае неаднаразовыя скаргі прадпрымальнікаў, якія не заўсёды могуць атрымаць патрэбную інфармацыю ў выканкамах і правільна падрыхтаваць усе дакументы, зазначаюць у міністэрстве.
Увядзенне адзінага парадку прадугледжана праектам пастановы Саўміна «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку давання права спецыяльнага карыстання аб’ектамі расліннага свету і інфармавання мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб запланаванай дзейнасці па закупцы дзікарослых раслін і іх частак і прызнанні страты моцы некаторымі пастановамі Савета міністраў Беларусі і іх асобнымі палажэннямі». Гэты дакумент зараз праходзіць узгадненне ў зацікаўленых ведамствах.
Як паведаміла Мінчанка,
прадугледжана спрашчэнне парадку закупкі грыбоў і ягад.Прадпрымальнік павінен паведаміць у выканкам аб ажыццяўленні закупкі, напісаўшы адпаведную заяву. Пасля рэгістрацыі паведамлення выканкамам прадпрымальнік атрымлівае права ажыццяўляць такую дзейнасць.
Зараз прадпрымальнік абавязаны атрымаць станоўчае рашэнне выканкама, папярэдне сабраўшы і падаўшы пакет дакументаў.