Беларусь можа прыняць чэмпіянат Еўропы 2015 года па жаночым баскетболе,паведаміў міністр спорту і турызму Алег Качан 27 ліпеня на
«Правесці ў 2015 годзе чэмпіянат Еўропы прапанавана Літве і Беларусі. Чакаем, што скажа адносна гэтага літоўскі ўрад, потым выкажам сваё меркаванне мы. Не ўсё так проста», — сказаў ён.
Качан падкрэсліў, што
да правядзення чэмпіянату Еўропы выстаўляюцца «цяжкія ўмовы».
Міністр спорту таксама паведаміў, што апошнім часам у сувязі з эканамічным і фінансавым крызісам шэраг краін адмаўляюцца ад правядзення чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку тых, на якіх разыгрываюцца алімпійскія ліцэнзіі.





