У судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся суд над Вадзімам Логінавым і Аляксеем Крывінцовым. Кожны зь іх аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (930 тыс. рублёў). Гэта мінімальнае пакараньне прадугледжанае па 314 артыкуле Крымінальнага кодэксу.

21 верасьня мінулага году хлопцы нанесьлі на сьценах каледжу прыборабудаваньня і інтэрнату, у якім пражывае Крывінцоў, па‑беларуску графіці антыдзяржаўнага зьместу.

У той самы дзень абодва гарадзенцы былі затрыманыя міліцыянтамі. І ўжо тады пакhылі матэрыяльныя выдаткі "за пашкоджаньне маёмасьці". Яны думалі, што справа спыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?