паведаміў прэс-сакратар міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі.

"29 ліпеня ў 02.29 у цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паступіла паведамленне аб запыце на аварыйную пасадку пасажырскага самалёта маркі Боінг-767 авіякампаніі" Расія ", які рухаўся рэйсам" Радос (Грэцыя) - Санкт-Пецярбург (Расія) ", - распавёў Навіцкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на вышыні 10 тысяч метраў пілотамі была выяўленая няспраўнасць: перастала падавацца паліва ў правы рухавік самалёта. На борце знаходзіліся 290 пасажыраў і 11 членаў экіпажа. Ніхто не пацярпеў, прычыны аварыі высвятляюцца

***

Хроніка аварыйных пасадак і катастроф

Цягам апоўніх трох год у Беларусі, пераважна ў Мінску, здзейснілі аварыйную пасадку дзясяткі самалётаў. Асабліва «ўраджайным» на надзвычайныя сітуацыі ў аэрапортах краіны быў кастрычнік 2009 г. Ён адзначыўся і авіякатастрофай прыватнага самалёта раісйскай кампаніі.

2009

4 кастрычніка самалёт А 320 авіякампаніі «Аэрафлот» здзейсніў аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце «Мінск». Ён накіроўваўся па маршруце Масква-Прага.

23 кастрычніка прыватны амерыканскі самалёт Falcon 2000, што выконваў чартэрны рэйс па маршруце Масква — Мінск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапорце «Мінск-1». Пры ўзлёце з аэрапорта Дамадзедава не зачынілася створка шасі. На борце знаходзіліся сямёра пасажыраў і тры члены экіпажу. Пацярпелых няма.

26 кастрычніка непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» разбіўся самалёт расійскай авіякампаніі «С-Эйр» з двума пасажырамі (у тым ліку кіраўнік авіякампаніі) і трыма членамі экіпажу.

29 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» вечарам 29 кастрычніка здзейсніў аварыйную пасадку самалёт бізнес-класа Cessna 56X нямецкай авіякампаніі Windrose Air, які следаваў з Варшавы ў маскоўскі аэрапорт Унукава.

2010

1 сакавіка самалёт расійсквй авіякампаніі «Атлант-Саюз» Embraer-120 аварыйна прызямліўся ў аэрапорце «Мінск-1». На борце спрацавала сігналізацыя аб тэхнічнай няспраўнасці.

16 кастрычніка самалёт рэйса Мінск-Амстэрдам вымушаны быў вярнуцца назад у аэрапорт «Мінск-2», здзейсніўшы аварыйную пасадку.

28 лістапада у аэрапорце «Мінск-2» аварыйна прызямліўся самалёт «Аўстрыйскіх авіяліній» Фокер-100. Ён здзяйсняў палёт па маршруце. На борце было Вена-Мінск было 85 чалавек: 81 пасажыр і 4 члены экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыйная пасадка адбылася ў сувязі з нявыхадам левай стойкі шасі.

2011

26 чэрвеня самалёт Embraer E-170 польскай авіякампаніі LOT з 22 пасажырамі прыняў рашэнне не прызямляцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за тэхнічнай непаладкі. Самалёт паспяхова прызямліўся ў Варшаве.

26 ліпеня ў брэсцкім аэрапорце аварыйна прызямліўся самалёт прыватнай брытанскай кампаніі United Airgroup Corp — British Aerospace BAe-125. Паветранае судна пераганяў з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт Дамадзедава ў Маскве расійскі экіпаж у складзе трох чалавек.

Падрыхтаваў СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?