Галоўны рэдактар расейскага інтэрнэт‑выданьня «Ежедневный журнал» Міхаіл Бергер на хвалях расейскай радыёстанцыі «Эхо Масквы» заявіў:

«І на чыё дабро, якога народа ідуць нашыя энэрганосьбіты, што атрымліваецца? [...] Беларусь атрымлівае нашу нафту расейскаю па расейскіх коштах, і ня ўсю яе спажываюць, а частку, там добрыя нафтапрацоўчыя заводы, перапрадае. Не па расейскіх жа цэнах. То бок вяршок, які застаецца, разьмяркоўваюць у сябе ўнутры. У прынцыпе, канечне ж, на дабро. На самай справе за гэтыя грошы, канечне ж, трымаецца ва ўладзе Лукашэнка са сваім кабінэтам. (…) Калі ў расейскіх уладаў хопіць куража і агрэсіўнага рыначнага настрою настойваць на сваіх пазыцыях, якія мне здаюцца разумнымі, то становішча Лукашэнкі моцна пахісьнецца. Гэта адбудзецца ня заўтра, не зьляціць ён і пасьлязаўтра. Такая гісторыя, якая стрэліць праз 2‑4 гады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?