Падчас ліўня 27 ліпеня ў Віцебску разбурыўся будынак № 6 на вуліцы Беларускай, што належаў ТДА «Вест-ОСТ».

Прычынай абрушэння маглі стаць ліўневыя воды, якія падмылі фундамент цераз траншэю, выкапаную ўздоўж будынка парад дажджом. Спачатку абвалілася частка сцяны ўздоўж траншэі, а потым абрынуўся дах.

28 ліпеня ўладальнікі вырашылі знесці пашкоджаную пабудову. Уцалелую частку разбурылі пры дапамозе каўшовага пагрузчыка. Пры гэтым пацярпеў суседні будынак трансфарматарнай падстанцыі «Віцебскіх электрасетак» — абломкі, якія падалі, пашкодзілі яго сцяну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?