Журналістаў дзяржСМІ дапусцілі ў аварыйны руднік другога рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій». Фота месца аварыі публікуе агенцтва навінаў БелТА.

«Сітуацыя на другім рудніку пастаянна маніторыцца, штодня працуюць штабы пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара, а таксама кожны тыдзень праводзяцца нарады пры першым віцэ-прэм’еры Уладзіміру Сямашку», — адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Шпакоўскі. Ён паведаміў, што такая нарада прайшла ўчора. Уладзімір Сямашка спусціўся ў шахту і праверыў ход выканання работ па лакалізацыі расолапраяўлення. «Працы, якія вядуцца, прызнаныя правільнымі, акрэсленыя планы да наступнай нарады. Сітуацыя кіраваная і прагназавальная», — сказаў Уладзімір Шпакоўскі.

Ён адзначыў, што руднік і другое рудаўпраўленне працуюць у звычайным тэхналагічным рэжыме, выконваюцца запланаваныя паказчыкі. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства задзейнічаны цалкам.

«Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў. Прадпрыемства акцыянаванае ў 2010 годзе. Функцыянуючы на базе Старобінскага радовішча калійных соляў, ААТ «Беларуськалій» уключае ў сябе чатыры рудаўпраўленні, дапаможныя цэхі і абслуговыя падраздзяленні, у якіх занятыя каля 20 тыс. чалавек. З мая 2009 года ўведзены ў эксплуатацыю Краснаслабодскі руднік. У снежні 2006 года пачатае будаўніцтва шостага — Бярозаўскага — рудніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?