28 ліпеня ў Тайландзе завяршылася XXIII Міжнародная алімпіяда школьнікаў па інфарматыцы. Абсалютным чэмпіёнам трэці год запар стаў Генадзь Караткевіч, дзесяцікласнік з Гомеля.
Другое месца заняў Хаогу Фан, трэцяе і чацвёртае падзялілі расіец Павел Куняўскі і прадстаўнік Бразіліі Феліпе Абэле Соўза. Пятае месца таксама заняў прадстаўнік Расіі — Аляксандр Цімін. Упершыню за шмат гадоў адразу два расійцы апынуліся ў першай дзясятцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?