Палітычная рада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў выступіла з заявай у абарону арыштаванага Кастуся Лукашова.

Паводле прэс-службы Партыі БНФ ў заяве гаворыцца: "Улады працягваюць перасьлед актывістаў Менскай вясны – 2006. Гэтым яны дэманструюць ня толькі сваю слабасьць, але й нежаданьне лічыцца з салідарным меркаваньнем міжнароднай супольнасьці пра неабходнасьць дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Зьняволеньне К. Лукашова – гэта дэманстрацыя непавагі да прапановаў Эўразьвязу дапамагчы Беларусі пры ўмове вызваленьня палітычных вязьняў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі патрабуюць тэрміновага й неадкладнага вызваленьня палітычнага вязьня Кастуся Лукашова".

З аналягічнай заявай выступіў і лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч. Ён падкрэсьліў, што "Канстанцін Лукашоў стаў першым палітычным зьняволеным у Беларусі пасьля таго, як у лістападзе 2006 г. Эўразьвяз прапанаваў Беларусі новую стратэгію супрацоўніцтва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?