Медыкі не пацвярджаюць.

Вяселле Аляксандра і Галіны Лукашэнкаў, 1975 г.

Адзін з чытачоў, які лякуецца ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведаміў «НН», што ў гэтай бальніцы знаходзіцца і жонка Аляксандра Лукашэнкі. Па словах чытача,

Галіна Радзівонаўна займае асобную палату на 4-м паверсе кардыёхірургічнага аддзялення.

Ля палаты знаходзяцца людзі ў цывільным — ахова. Як расказвае медперсанал, жонка Лукашэнкі шпіталізавана пасля інфаркту.

У даведцы ў бальніцы не адшукалі такой хворай.

Намеснік галоўнага доктара бальніцы Дзмітрый Тарапілаў адзначыў, што «ў мяне няма такой інфармацыі». Нічога не ведаюць пра шпіталізацыю Галіны Радзівонаўны і ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Жыццё кіраўніка дзяржавы і яго родных застаецца ў Беларусі таямніцай. У народ трапляе толькі тая інфармацыя, якую агучвае сам Аляксандр Лукашэнка.

***

Галіна Лукашэнка нарадзілася 1 студзеня 1955 года. Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага ўніверсітэта. У 1975 пабралася шлюбам з Аляксандрам Лукашэнкам. Маюць двух сыноў: Віктара і Дзмітрыя. Пасля абрання мужа прэзідэнтам не пераехала з ім у Мінск. Жыве ў в. Рыжкавічы Шклоўскага раёна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?