Рознічны тавараабарот у Беларусі ў чэрвені 2011 года ў параўнанні з маем знізіўся на 20%.

Зніжэнне рознічнага тавараабароту ў чэрвені абумоўлена стабілізацыяй на спажывецкім рынку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

«Цяпер у рэальным выражэнні, скарэкціраваным на ўзровень інфляцыі, рознічны тавараабарот знізіўся ў чэрвені ў параўнанні з маем амаль на 20 працэнтаў, — адзначыў Аляксандр Ярашэнка. — Гэта сведчыць аб тым, што ажыятажны попыт на тавары, які меў месца першыя 4–5 месяцаў, пайшоў на спад, ажыятажнага попыту няма, сітуацыя стабілізавалася».

Намеснік міністра выказаў і іншыя дадатныя і адмоўныя паказчыкі развіцця эканомікі краіны ў першым паўгоддзі. Рост эканомікі быў абумоўлены пашырэннем унутранага попыту, якому садзейнічаў рост грашовых даходаў насельніцтва, а таксама правядзенне няжорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Асноўным кампанентам гэтага попыту быў рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі, які павялічыўся на 18,4 працэнта. У першым паўгоддзі рост тавараабароту гандлю таксама быў абумоўлены высокімі дэвальвацыйнымі і інфляцыйнымі чаканнямі. Гэта і знайшло алюстраванне ў істотным перавышэнні тэмпаў яго росту (118,4 працэнта) у параўнанні з ростам даходаў насельніцтва. Вынікам гэтага стаў ажыятажны спажывецкі попыт.

Аднак прынятыя меры далі магчымасць стабілізаваць сітуацыю, адзначыў намеснік міністра. Праводзіцца маніторынг на ўнутраным рынку, павялічаны адгрузкі прадукцыі, уведзена свабоднае цэнаўтварэнне. У выніку ў чэрвені ў параўнанні з папярэднім месяцам ажыятажны попыт пайшоў на спад.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?