Замежным турыстам, якія наведваюць Мінск, даступны экскурсійны маршрут «Мінск фінансава-дзелавы»,

паведаміла дырэктар дзяржаўнай установы «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск» Алена Пліс.

Падчас экскурсіі турыстам пакажуць Нацыянальны банк, Нацыянальную акадэмію навук, Парк высокіх тэхналогій, БДЭУ і НВЦ «Белэкспа». Праграмай прадугледжваецца наведванне Музея грошай, што месціцца пры Нацбанку і дзе сабраныя розныя экспанаты — ад манет ВКЛ да папяровых банкнот сучаснай Беларусі. Акрамя таго, экскурсійную групу могуць правесці ўнутр будынка Нацыянальнага банка Беларусі.

«Пакуль гэты экскурсійны маршрут недастаткова вядомы. Хоць, думаю, шматлікім было б цікава, што ўяўляе сабой Мінск як фінансава-дзелавы цэнтр», — адзначыла дырэктар інфатурцэнтра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?