Спецыялісты Мінгарвыканкама разлічылі, колькі трэба сродкаў, каб сабраць дзіця ў школу. Лічбы 29 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску прывёў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.

Падлікі вяліся па дзвюх катэгорыях.

Так, экіпіроўка школьніка малодшых класаў будзе каштаваць ад 500 тысяч да 1 мільёна 260 тысяч рублёў. На зборы старшакласніка давядзецца зрасходаваць ад 630 тысяч да 2 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым Новікаў нагадаў, што зараз і да 10 верасня на тавары школьнага асартыменту распаўсюджваецца пагадненне аб аптымальных памерах гандлёвых надбавак. Магазіны абавязаліся не прымяняць на тавары гэтай катэгорыі гандлёвую надбаўку вышэйшую за 20%. Дагэтуль «сярэднеўзважаны ўзровень гандлёвай надбаўкі на гэтую таварную групу складаў 27–28%», удакладніў Новікаў. У выніку, паводле слоў прадстаўніка гарвыканкама, пакупнікам даецца скідка ў 2 мільярды рублёў ад агульнай сумы прададзеных школьных тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?