У Беларусі з 1 жніўня будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму. БПМ падвышаецца на 28,9% да 442360 рублёў,
паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў сёння на пасяджэнні калегіі ведамства.
Пастановай Савета міністраў № 1015 ад 28 ліпеня зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня гэтага года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву - з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2011 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня ў разліку на адзін месяц з жніўня складзе:
для працаздольнага насельніцтва - 481 920 рублёў, пенсіянераў - 366 790 рублёў, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 348 970 рублёў, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 448 560 рублёў, ад 6 да 18 гадоў - 475 250 рублёў, для дзяцей-студэнтаў - 425 980 рублёў.
Новы БПМ павысіўся на 28,9% да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2011 года (343.260 рублёў).