Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём у заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 11–18°С,

днём ад 19°С на паўднёвым захадзе да 29°С на ўсходзе.

У Мінску ў суботу воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 13–15°С,

днём 24–26°С.

31 ліпеня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 12–18°С; днём 31 ліпеня 23–28°С, па паўднёвым захадзе 18–22°С, 1 жніўня 18–25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?