Азербайджан выдзеліць ААТ «Беларуськалій» крэдыт у памеры 300 млн даляраў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаванай у пятніцу ўвечары на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з дакументам, гарантыю пагашэння крэдыту Азербайджана прадаставіць ўрад Беларусі. «Выдаць гарантыю ўрада Рэспублікі Беларусь Азербайджанскай Рэспубліцы ў асобе міністэрства фінансаў Азербайджана ў пагашэнні гарантаванай пазыкі ў суме 300 млн даляраў, што выдаецца адкрытаму акцыянернаму таварыству «Беларуськалій», гаворыцца ў пастанове.

Пазыка прызначана «для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?