Сяргей Рыжоў з Віцебска распаўсюдзіў зварот, у якім адкрыта заяўляе пра сваю гатоўнасць выйсці на цвінтар з працягнутай рукой.

Да сваёй спробы зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ён быў менеджарам у віцебскім садавіна-гароднінавым камбінаце. Але потым быў звольнены. Вось ужо паўгода Сяргей Рыжоў беспрацоўны. Ён прызнаецца,

што вядзе напаўгалоднае існаванне, бо не мае магчымасці працаўладкавацца.
Яму плацяць дапамогу па беспрацоўі памерам 70 тысяч рублёў, з якіх яшчэ і вылічваюць аліменты на ўтрыманне дачкі.

Але на цвінтар палітык выходзіць не дзеля сябе. Прынамсі так ён піша ў сваім звароце.

Ён хоча сабраць сродкі для дапамогі рэпрэсаваным рэжымам беларусам.

7 жніўня спадар Рыжоў пачне прасіць міласціну ля Свята Успенскага храма ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?