Супрацоўнікі міліцыі на тэрыторыі Хойніцкага раёна 29 ліпеня затрымалі два аўтамабілі, якія перавозілі без суправаджальных дакументаў буйныя партыі цукру.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, цукар у папяровых пакетах і палімерных мяшках ў колькасці больш за 12 тон на суму больш 61 млн. рублёў быў адпушчаны са склада гандлёвай базы Хойніцкага райспажыўаб'яднання для рэалізацыі ў магазінах Хойніцкага раёна.
Супрацоўнікі Хойніцкага РАУС высветлілі, што цукар быў перададзены двум жыхарам Мазыра. У магазіны яны тавар не завезлі, а транспартавалі яго ў невядомым кірунку. Дзе мазыране меркавалі збыць цукар і чаму ён быў ім перададзены, усталюе праверка.
0
0
0
0
0
0