Металічнай 15-кілаграмовай пласцінай ударыў па галаве 19-гадовы жыхар Ашмянаўа свайго старэйшага брата. Пацярпелы памёр. 29 ліпеня пракуратура завяла крымінальную справу па артыкуле «Забойства».

Здарэнне адбылося ноччу напрыканцы мінулага тыдня ў доме братоў. Спачатку пракуратура кваліфікавала злачынства як наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага. А сёння перакваліфікавала яго ў забойства.

Пра гэта расказаў намеснік пракурора Ашмянскага раёна Дзмітры Марозаў. Паводле яго слоў,

гісторыя адметная тым, што тры гады таму трэці брат гэтай сям’і забіў бацьку. Тады суд вынес прыгавор на артыкуле «Забойства ў стане афекту».

Цяпер падазроны ў забойстве брата кажа, што старэйшы яго ўвесь час крыўдзіў і збіваў. Металічную пласціну ён узяў у рукі і зайшоў у пакой брата быццам бы для таго, каб абараняцца.

Следства, якое вядзе прадстаўнік следчага аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Вольга Шафран, павінна высветліць, што той ноччу адбылося на самой справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?