Субота, 13 студзеня

posterСТВ, 20.10

“Адзін дома” (Home Alone)

ЗША, 1990, каляровы, 103 хв.

Рэжысэр: Крыс Каламбус

Ролі выконваюць: Макалей Калкін, Джо Пешы, Дэніэл Штэрн, Джон Герд

Жанр: Камэдыя

Мітусьлівыя бацькі, якія адпраўляліся з Чыкага ў Эўропу, забылі дома свайго дзіцёнка. Пакінуты дома адзін, хлопчык паставіў на вушы ўсю кватэру – і давёў да глыбокага шоку недарэкаў-злодзеяў, якія паспрабавалі залезьці ў дом. Усе пакасьці Карлсана й Шапакляк – на голавы няшчасных бандытаў.

Надзвычай выхавальніцкі фільм. Касавы гіт для сямейнага прагляду. Выклікаў працягі шматлікія працягі, якія так і не перайзышлі арыгінал.

posterНТВ, 21.40

“Белы шум” (White Noise)

ЗША – Канада – Вялікабрытанія, каляровы, 101 хв.

Рэжысэр: Джэфры Сакс

Ролі выконваюць: Майкл Кітан, Чандра Ўэст, Дэбора Ўнгер, Сара Стрэйндж

Жанр: Містычны трымценьнік

У “белым шуме” электрычных прыбораў герой стужкі знаходзіць галасы памерлае жонкі. Але прыслухоўвацца да галасоў прывідаў, якія могуць зьявіцца на любым тэлевізары – небясьпечна...

Прыстойны містычны трымценьнік зь некалькімі страшнымі эпізодамі.

poster“Лад”, 00.20

“Гэта ня я, гэта ён” (C'est pas moi, c'est lui)

Францыя, 1979, каляровы, 105 хв.

Рэжысэр: Пьер Рышар

Ролі выконваюць: П’ер Рышар, Альда Мачонэ, Валеры Мэрэс, Даніэль Мінацолі

Жанр: Камэдыя

Герой-сцэнарыст (П’ер Рышар) аніяк не зьявіцца ў тытрах, хаця ягоная мама ва ўсіх кінатэатрах крычыць, што гэта фільм ейнага сына. Аднойчы герою скласьці сцэнар пад сваім імём, але для гэтага трэба адправіцца ў Туніс зь італьянскім акторам.

Ня лепшая камэдыя з францускім комікам, але Рышар ёсьць Рышар.

Нядзеля, 14 студзеня

posterАНТ, 13.20

“Гары Потэр і філязофскі камень” (Harry Potter and the Sorcerer's Stone)

ЗША – Вялікабрытанія, 2001, каляровы, 152 хв.

Рэжысэр: Крыс Каламбус

Ролі выконваюць: Дэніэл Ржэдкліф, Мэгі Сьміт, Рычард Гарыс, Дэрэк Дэмэн

Жанр: Казка паводле аднайменага раману Джаан Роўлінг

Даволі ўдалая экранізацыя папулярнае кніжкі пра хлопчыка, які вучыцца ў чароўнае школе. Гэта першы фільм “патэрыяны”. Трапны падбор актораў, годныя адмысловыя эфэкты – і рэжысура Крыса Каламбуса, які ведае, як працаваць зь дзецьмі.

Фільм для сямейнага прагляду, які мае некалькі сцэнаў, не прызначаных для сама маленькіх.

poster“Лад”, 18.30

“Чалавек без твару” (The Man Without a Face)

ЗША, 1993, каляровы, 114 хв.

Рэжысэр: Мэл Гібсан

Ролі выконваюць: Мэл Гібсан, Нік Сталь, Фэй Мастэрсан

Жанр: Сямейная драма

Мэл Гібсан грае настаўніка, чый твар зьнявечаны ў выніку аўтамабільнае катастрофы. У гарадку ўсе глядзяць на героя, як на дзівосную пачвару. І толькі 12-гадовы хлопчык здольны разгледзець за спаленым маскаю чалавека...

Рэжысэрскі дэбют Гібсана, які шчэ не асабліва захапляўся эксплюатацыйным натуралізмам.

posterАНТ, 22.25

“Сёстры”

Расея, каляровы, 83 хв.

Рэжысэр: Сяргей Бадроў-малодшы

Ролі выконваюць: Аксана Акіншына, Каця Горына, Раман Агееў, Тацяна Колганава

Жанр: Крымінальная драма

Дзіне – восем гадоў, Сьвятлане – трынаццаць, і яна мараць стаць снайпэрам. Вакол крымінал і законы джунгляў.

Карціну варта глядзець дзеля Аксаны Акіншынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?