Гэта здарылася на форуме моладзі «Селігер-2011».

Прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін сустрэўся з удзельнікамі форуму пракрамлёўскай моладзі «Селігер-2011».

Сярод іншага, яму таксама задалі пытанне,

ці можа Расея і Беларусь стаць адным цэлым — так, як гэта было ў часы Савецкага Саюза. «Гэта магчыма, вельмі пажадана і цалкам залежыць, на 100% залежыць ад волевыяўлення беларускага народа», — адказаў Пуцін. У адказ нейкі юнак — прадстаўнік Беларусі запэўніў, што «народ гэтага хоча», перадае «Інтэрфакс». «Тады змагайцеся за гэта», — заклікаў Пуцін.

Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць розныя падыходы да інтэграцыйных працэсаў і важна, каб голас у абарону інтэграцыі быў пачуты. «Але пры ўсіх складанасцях, якія ўзнікаюць час ад часу, скажам, у сферы эканомікі, у энергетыцы, з газам мы спрачаемся,

трэба аддаць належнае сённяшняму кіраўніцтву рэспублікі і Лукашэнка Аляксандру Рыгоравічу, які паслядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расеяй», — падкрэсліў Пуцін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?