Пачаўся другі этап рэканструкцыі асноўнага корпусу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Праэкт, распрацаваны дзяржаўным прадпрыемствам «Інстытут НДПТІС імя Атаева» мусіць быць рэалізаваны да восені 2012 года.

паведаміў «Нашай Ніве» намеснік прарэктара па адміністратыўна-гаспадарчай працы Андрэй Васілеўскі.

«Першы этап рэканструкцыі амаль завершаны.

Нягледзячы на ўсе чуткі дзверы ўстановы мы не замкнем, і высялення навучальных аўдыторый не адбудзецца.

Зараз Акадэмія плануе праводзіць адначасова і аднаўленне фасадаў і рамонт унутры навучальнай установы. Аблічча Акадэміі будзе захавана згодна з гістарычнымі праектамі, то бок архітэктурны фасад зменены і пашкоджаны ня будзе, сучасных элементаў прынесена ня будзе. А што тычыцца ўнутранага аздаблення: аўдыторыі, якія патрабуюць рамонту, будуць прыведзены ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі, паветра, асвятлення ды інш.» — адзначыў Васілеўскі.

Нягледзячы на тое, што з пазамінулага года ўпершыню ў Беларусі пачаўся набор па спецыяльнасці «рэстаўратар», навучэнцы ўстановы ўдзелу ў рамонце не бяруць.

Такім чынам пасля аднаўленчых працаў у галоўным корпусе Акадэміі, у выпадку, калі Міністрэства культуры выдаткуе патрэбную суму грошай, а фінансавы крызіс не абцяжарыць планаў кіраўніцтва ўстановы, прыведзены ў парадак будзе і корпус №2 на вуліцы Сурганава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?