Працяг палітыкі індэксацыі зарплат можа запатрабаваць прыцягнення значных бюджэтных рэсурсаў.

Пра гэта на пасяджэнні Саўміна ў Мінску 2 жніўня заявіў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што ў мэтах частковай кампенсацыі стратаў, выкліканых інфляцыяй, даходы грамадзян індэксуюцца. "Памер індэксацыйных выплат у першым паўгоддзі ў разліку на аднаго чалавека быў наступным. З лютага — 15,4 тыс. рублёў, з красавіка — 40,8, з мая — 91,3, з чэрвеня — 128,7 тыс. Працяг індэксацыйнай палітыкі можа прывесці да сітуацыі, пры якой чарговае павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы запатрабуе значных рэсурсаў", — сказаў Румас.

Ураду ў сувязі з гэтым ужо ў трэцім квартале трэба будзе выпрацаваць канкрэтнае рашэнне, якое ўлічвала б інтарэсы як грамадзян, гэтак і бюджэту, дадаў віцэ-прэм'ер.

Разам з тым кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў прыняць усе меры, каб даходы насельніцтва сёлета не знізіліся. "Трэба зрабіць усё, каб у 2011 годзе рэальныя даходы насельніцтва былі не ніжэйшымі за ўзровень 2010 года", — сказаў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?