У Маларыцкім раёне вядзецца пошук 69-гадовага мясцовага жыхара, які паехаў на веласіпедзе ў лес два дні таму і знік.

Як паведамілі БелаПАН у раённым аддзеле ўнутраных спраў, раніцай 1 жніўня ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Радзеж. Пенсіянерка паведаміла, што 31 ліпеня прыкладна ў 14.00 яе муж паехаў у лес, каб паглядзець сухастой для дроў, і дагэтуль не вярнуўся. Свой мабільны тэлефон пенсіянер пакінуў дома. Жанчына таксама паведаміла, што вечарам 31 ліпеня яе мужа беспаспяхова шукалі сваякі.

З 1 жніўня ў пошуку мужчыны задзейнічаны супрацоўнікі Маларыцкага РАУС, мясцовыя жыхары і сваякі зніклага, усяго больш як 20 чалавек. 2 жніўня вырашаецца пытанне аб прыцягненні да пошуку памежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?