Акт кананізацыі адбудзецца ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы райцэнтра. Богаслужэнне ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён таксама звернецца да жыхароў Ліды з прывітальным словам.

Святарк Кіпрыян Клімуц (1897–1942) служыў у межах цяперашняй Навагрудскай епархіі, прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых у чэрвені на пасяджэнні святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Кіпрыян Клімуц нарадзіўся ў вёсцы Альхова Гродзенскага павета, скончыў Варшаўскае духоўнае вучылішча, быў пасвечаны ў святары ў 1921 годзе. Служыў у розных прыходах Гродзенскай епархіі, з 1929 па 1939 год быў настаяцелем храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ятра. У 1934 годзе стварыў Праваслаўнае народнае брацтва.

У сваіх казаннях і гутарках айцец Кіпрыян адкрыта гаварыў аб памылках матэрыялізму і атэізму, заклікаў прытрымлівацца праваслаўнай веры.
У 1939 г. святара абвінавацілі ў антысавецкай агітацыі, аднак ён не прызнаў віны і не выдаў іншых членаў брацтва. У 1940 годзе быў прысуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў.
У 1942 годзе, працуючы на лесапавале ў адным з лагераў ГУЛАГа, памёр ад фізічнага знясілення.

Зямное жыццё і пакутніцкая смерць святара сталі для праваслаўных прыкладам мужнасці і вышыні духу. У 1989 годзе айцец Кіпрыян быў рэабілітаваны.

Як паведамілі ў Лідскім райвыканкаме, адначасова ў Лідзе пройдуць урачыстасці да 15-годдзя архірэйскай хіратоніі архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, адбудзецца цырымонія асвячэння паклоннага крыжа і памятнага знака «2000-годдзе Хрысціянства» на ўездах у горад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
02.03.1985 / 17:36
У сваіх казаннях і гутарках айцец Кіпрыян адкрыта гаварыў аб памылках матэрыялізму і атэізму, заклікаў прытрымлівацца праваслаўнай веры. Так поучился бы Филарет и обличил православный атеизм с его зачинщиком
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру