паведаміў яе лідар Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі 3 жніўня ў Мінску.

Паводле слоў палітыка, заканадаўчыя ініцыятывы маюць умоўныя назвы:

«Не дадзім чыноўнікам красці», «Не дадзім распрадаць краіну» і «Абаронім ад беднасці саміх сябе і нашых дзяцей».

Кампанія мае намер патрабаваць ад дэпутатаў парламента прыняць закон, які абавязвае чыноўнікаў і членаў іх сем’яў публічна дэклараваць даходы і расходы. «Усе грошы, якія ёсць у краіне, зарабляюцца народам, і справядлівасць патрабуе, каб у народа іх было не менш, чым у чыноўнікаў», — заявіў Някляеў.

Другі законапраект, паводле слоў палітыка, павінен перашкаджаць уладзе прыватызаваць дзяржаўныя прадпрыемствы, гэта значыць народную ўласнасць, без удзелу народа. Някляеў падкрэсліў, што прыватызацыя асноўных бюджэтаўтваральных вытворчасцяў павінна быць магчыма толькі пасля ўсенароднага абмеркавання.

Трэці законапраект датычыцца кампенсацыі страт, выкліканых эканамічным крызісам. Някляеў заявіў, што кампенсацыі павінны быць гарантаваны квотамі на ўласнасць і зямельнымі паямі.

Ён адзначыў, што ў Беларусі грамадзянам немагчыма рэалізаваць сваё права на заканадаўчую ініцыятыву ў сувязі са шматлікімі перашкодамі з боку ўлад. Таму кампанія «Гавары праўду!» вырашыла адмовіцца ад устаноўленага парадку рэалізацыі заканадаўчай ініцыятывы і адразу пачаць збор подпісаў без стварэння ініцыятыўнай групы.

Кампанія плануе сабраць па 50 тысяч подпісаў за кожны законапраект да 25 верасня
.

Уладзімір Някляеў падкрэсліў, што гэта ініцыятыва будзе «стартавай пляцоўкай, каб перайсці да больш сур’ёзных дзеянняў у межах праграмы кампаніі на найбліжэйшыя паўтара года «Выратуем Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?