У сераду 3 жніўня ўпершыню за два месяцы арганізатары маўклівых акцый узялі перапынак.

Яны не рабілі цэнтралізаванага закліку выходзіць на вуліцы ў гэтую сераду. Пакуль арганізатары не тлумачаць прычынаў такога рашэння.

Тым часам, у Брэсце каля рынка «Цэнтральны» журналісты «Брестской газеты» заўважылі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным.

Нагадаем, што Савет Міністраў падрыхтаваў праект змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», які, калі будзе прыняты ў такім выглядзе, значна ўскладніць жыццё ўдзельнікам маўклівых акцый. Згодна праекту, міліцыя атрымае паўнамоцтвы затрымліваць удзельнікаў акцый нават за тое, што яны будуць моўчкі збірацца ў цэнтры гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?