З 5 па 7 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе выстава гладыёлусаў,
паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара сада Алена Сакуранка.

Яна адзначыла, што калекцыя гладыёлусаў вельмі шырокая, яна налічвае больш за 300 гатункаў. Экспазіцыя кветак адкрыецца 5 жніўня ў 14.00. 6 жніўня ўсе ахвотныя змогуць атрымаць кансультацыі спецыялістаў па вырошчванні гладыёлусаў, новых тэндэнцыях у іх вырошчванні.

Паводле слоў Сакуранкі, наведвальнікі таксама змогуць палюбавацца іншымі квітнеючымі раслінамі сада: вяргінямі, клематысамі, флёксамі, лілейнікамі і гарлачыкамі. Неўзабаве ў садзе расцвітуць хрызантэмы.

***

Батанічны сад плошчай каля 100 га быў закладзены ў 1931 годзе. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай часткі Мінска. Тут налічваецца да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін.

У аранжарэі трапічных раслін прадстаўлена больш за 600 відаў трапічных і субтрапічных раслін, у іх ліку розныя віды архідэй, эўкаліпт, бамбук, інжыр, лаўр, кактусы апунцыя і агава. Акрамя таго, каля 5 га на тэрыторыі саду займае дэндрарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?