Яны памерлі ад апёкавых траўмаў, астатнія знаходзяцца ў бальніцы, паведамілі ў пракуратуры горада.
Па факце выбуху следчым аддзелам пракуратуры Мінска расследуецца справа на падставе ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Прызначана комплексная
Нагадаем, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся 26 ліпеня ў 9.15 на каналізацыйнай помпавай станцыі № 9 вытворчасці «Мінскачыствод» унітарнага прадпрыемства «Мінскводаканал» (раён праспекта Пераможцаў). Усе пацярпелыя — супрацоўнікі рамонтнай брыгады «Мінскачыствода». З траўмамі рознай цяжкасці яны былі шпіталяваныя.
Прычынай выбуху, як мяркуецца, стала парушэнне правіл тэхнікі бяспекі пры правядзенні рамонтных работ.