Гэтая прыгожая маладая мама яшчэ ніколі не брала на рукі сваіх дзяцей — сына і дачку, не ўсміхалася ім, не бачыла іх першых крокаў. Праз недагляд дактароў Глафіра Вінарская перажыла пры родах клінічную смерць і пасля гэтага ўжо два гады знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Дыягназ: вегетатыўны стан пасля перанесенай у родах клінічнай смерці, парушэнне сувязі паміж мозгам і пераферыйнай нервнай сістэмай. А Глафіры ўсяго толькі 23 гады.

Спачатку, на думку медыкаў, спадзявацца на вяртанне маладой мамы да нармальнага жыцця было немагчыма. Мама Глафіры Людміла Барысёнак распавяла: «Я думала, што дактары неяк абнадзеяць мяне. Скажуць: „Верце, цуды ўсё ж такі здараюцца“. Але мне сказалі „усё дарма“ і „вы неадэкватны“, у вашай дачкі ідзе атрафія мозга». Праз некалькі месяцаў пасля родаў медыкі перавялі Глафіру ў хоспіс.

Жанчына правяла там толькі адну ноч. «З ранку я не пазнала сваё дзіця — уся напружана, на вачах слёзы, тэмпература пад 40 градусаў. Гэта дактары думалі, што такія хворыя нічога не разумеюць і не адчуваюць, а ведаю — яна спужалася», — сказала мама Глафіры.

Мама Глафіры, насуперак прагнозам медыкаў, цягне дачку да жыцця. Гігіенічныя працэдуры, масаж, корміць з лыжкі, шукае грошы для яе лячэння.
З часам Глафіра стала лепей рэагаваць на наведвальнікаў, не пужаецца, можа сама зрушыць нагу і зрабіць некалькі рухаў рукой. Яна навучылася сама сядзець і пры падтрымцы мамы стаяць каля сцяны. Калі прыязджаюць яе дзеці, Глафіра паводзіць сябе асабліва актыўна: спрабуе павярнуць галаву ў бок дзіцячых галасоў, непакоіцца.

Гэта ўсё вельмі цешыць. Але

вяртанне да нармальнага жыцця патрабуе вялізарных для сям’і Глафіры грошай. З чэрвеня 2011 года маладая жанчына разам з маці знаходзяцца ў рэабілітацыйным цэнтры «Элеос».
Гэта адзінае месца, супрацоўнікі якога пагадзіліся прыняць Глафіру Вінарскую на рэабілітацыю. Неабходныя працэдуры ў цэнтры на працягу 6 месяцаў каштуюць 30 міліёнаў беларускіх рублёў. Акрамя гэтага, з’явілася магчымасць працягнуць лячэнне ў спецыяльным цэнтры для людзей з парушэннямі галаўнога мозгу ў Ноўгарадзе. Тут людзей вучаць зноўку размаўляць, хадзіць, самастойна абслугоўваць сябе, адным словам, жыць далей.

Шмат людзей дапамагалі і працягваюць дапамагаць Глафіры Вінарскай. Прыходзяць грошы на дабрачынны рахунак. Але сродкаў усе роўна не хапае. Патрэбны мазі, лекі, аплата за знаходжанне ў рэабілітацыйных цэнтрах.

Нават невялікі ўнёсак робіць вялікую палёгку для усёй сям’і Глафіры.

Акрамя дабрачынага рахунка, грошы таксама можна пералічваць паштовымі пераводамі.

Калі ж вы жадаеце дапамагчы не толькі грашыма, то тэлефануйце, калі ласка, па нумарам:

(+375) 29 663 60 86 Алена (Velcom)

(+375) 29 633 73 57 і (+375) 29 407 64 10 Людміла

Сям’я Глафіры выражае вялікую ўдзячнасць за любую дапамогу.

Адрас для паштовых пераводаў:

220101 г. Мінск, пр. Ракасоўскага, д. 108, кв. 21. Барысёнак Людміле Васільеўне (для лячэння і рэабілітацыі Вінарскай Глафіры Міхайлаўны).

Дабрачынныя рахункі адчынены ў цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524 — г. Мінск, вул. Фізкультурная, 31; УНП 100325912; МФО 153001795:

— беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000016 у цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524

— долары ЗША — транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000072 ў цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524

— еўра — транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000010 у цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524

— расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000016 у цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524

Назначэнне плацяжа: Для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Барысёнак Людмілы Васільеўны для лячэння і рэабілітацыі Вінарскай Глафіры Міхайлаўны

Апроч таго, грошы можна пералічыць на электронны гаманец EasyPay у беларускіх рублях №22484713

Працуюць электронныя гаманцы Webmoney

wmz: Z332480638547 у далярах

wmr: R267164955830 у расійскіх рублях

wme: E360806838615 у еўра

wmb: B846905406263 у беларускіх рублях

Дадатковая інфармацыя аб атрымальніку сродкаў: тэл. (017) 248-17-39, тэл. маб. (029) 649-17-39 (Velcom)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?