1 жніўня дэлегацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы перадала невялікую гуманітарную дапамогу Журавіцкаму дому-інтэрнату для дзяцей з псіхафізычнымі адхіленнямі, які знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.
Дырэктар азнаёміла гасцей з вялікай гаспадаркай дома-інтэрната, у якім пастаянна знаходзіцца каля 300 дзяцей-інвалідаў. У актавай зале інтэрната Ўладыка Святаслаў, айцец Леанід Акаловіч і двое вернікаў рэлігійнае Суполкі Св. Еўфрасінні Полацкай у Мінску разам з прысутнымі адслужылі Малебен за выздараўленне хворых, пасля якога была перададзена невялічкая дапамога, грошы на якую сабрала царква Св. Кірылы Тураўскага г. Таронта ў Канадзе.
Пасля чаго дзеці паказалі кароткі канцэрт гасцям і персаналу.
0
0
0
0
0
0