Суддзя зачытала сведчанні 11 фігурантаў справы, дадзеныя ў часе папярэдняга расследавання.

4 жніўня ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска працягнуў разгляд справы распаўсюдніка кніг Алеся Яўдахі. На суд, як і днём раней, ізноў не з’явіўся ніводзін сведка. Суддзя Рыта Шаграй зачытала сведчанні 11 фігурантаў справы, дадзеныя ў часе папярэдняга расследавання. Адзін з іх заклікаў суд не караць Алеся, спаслаўшыся на тое, што ён рабіў надзвычай карысную для беларускага грамадства справу —распаўсюджваў беларускамоўную літаратуру, музыку.

Алеся вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.1 арт. 233 КК. Згодна закону яму пагражае да трох год турмы. Па справе праходзяць каля 230 сведак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?